У Берасці адпраўлялі выпіць за Сталіна, а потым – на гутарку у НКУС



Гараджанаў запрашалі паслухаць лекцыю аб міжнароднай сітуацыі, пагутарыць за келіхам піва з воблаю або падняць сто грамаў за “таварыша Сталіна”. НКУСаўцы вялі тлумачальныя гутаркі, а дзяўчаты дэманстравалі тагачасную моду.

21 чэрвеня ад 17-й да 22-й гадзіны на Савецкай вуліцы Берасця можна было назіраць сцэны з жыцця даваеннага памежнага гораду.

Арганізатары акцыяў, прысвечаных 70-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны, упершыню наважыліся на гэткую маштабную рэканструкцыю. “Што з гэтага атрымаецца, яшчэ самі не ведаем”, – прызнаўся рэжысёр урачыстасцяў Віктар Сакалоў. Паводле яго, у гэтай рэканструкцыі акрамя элементу гульні ёсць і вялікі выхаваўчы момант. “На жаль, сучасная моладзь забывае сваю гісторыю, хоць ім не даюць забыцца пра яе афіцыйнымі імпрэзамі, а ў нас усё свабодна”, – сказаў ён.

У інсцэнізацыі былі задзейнічаныя сябры ваенна-гістарычных клубаў з Беларусі, Расеі, Латвіі ды Эстоніі, а таксама гарадскі духавы аркестр, драматычныя калектывы і студыі моды.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары