Суздальцаў: Расея і Захад – у негалосным кантакце наконт Беларусі


https://youtu.be/G8qT1LrNVI8
Ці снуе змова паміж Бруселем і Масквою супраць Лукашэнкі, разважае маскоўскі палітолаг Андрэй Суздальцаў.

Расейскі палітолаг Андрэй Суздальцаў адзначае, што Расея і Захад знаходзяцца ў негалосным кантакце адносна беларускай праблемы, але ўзгодненай палітыкі няма: «І гэта не трэба, бо ўсе выдатна разумеюць, што развязанне беларускай праблемы знаходзіцца ў Маскве».

Якую ролю ў гэтым працэсе граюць расейскія тэлеканалы? «Натуральна, расейскае тэлебачанне стараецца адлюстроўваць інтарэсы палітычнага класу Расеі. І расейскае тэлебачанне паказвае расейскаму насельніцтву тое, якая ёсць палітыка ў дачыненні Беларусі», – гаворыць Андрэй Суздальцаў.

Ён зазначае, што расейцы добра ставяцца да беларусаў: «У гэтых умовах, улічваючы, што ў Беларусі сур’ёзны фінансавы крызіс, на Русі трэба растлумачыць, чаму трэба вылучыць такую суму грошай на падтрыманне, а не большую. А для гэтага ёсць прычыны. Мы б далі больш і дапамаглі б, вядома, калі б у краіне адбываліся нейкія дынамічныя змены, рэформы, неяк змянялася б краіна, развіваўся палітычны клас».

Эксперт гаворыць, што расейскі палітычны істэблішмент не задаволены з беларускага рэжыму, «які не змяняецца і робіцца ўсё больш кансерватыўным». Паводле Суздальцава, «гэта абмяжоўвае мажлівасці для расейскага бізнесу і нейкіх палітычных камбінацыяў».

«МВФ таксама мае свае ўмовы – вызваленне палітвязняў, рэформы. У гэтым плане Захад і Расея адзіныя. Тут не патрэбная каардынацыя, бо прынцыпы адныя і тыя ж. Але сказаць, што вось змова нейкая Брусель–Масква існуе супраць Беларусі, такога сказаць нельга», – упэўнены Андрэй Суздальцаў.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары