Патрыятычныя трафарэты: крэатыўна пра гісторыю


“Я распачаў з князёў. Затым ужо вырашыў дапоўніць серыю пісьменнікамі, ваеннымі дзеячамі ды навукоўцамі, – гаворыць Зміцер, аўтар трафарэтаў. – Мне здаецца, так можна папулярызаваць беларускую культуру. Паставіў мэту: праз трафарэты і постары пазнаёміць менчукоў з вядомымі беларусамі, каб яны ўспомнілі сваю гісторыю”.

Выявы выбітных асобаў Беларусі можна пабачыць у цэнтры сталіцы – напрыклад, уздоўж Свіслачы, а таксама і на ўскраінах гораду. “Нашай культуры не хапае крэатыву. Здаецца, я дасягнуў сваёй мэты, бо знаходжу фотаздымкі людзей з маімі трафарэтамі і постарамі ў сацыяльных сетках. Бачыў, як ля трафарэту Францішка Скарыны дзядуля фоткаў сваю жонку. Чуў толькі станоўчыя водгукі”, – распавядае Зміцер.

Аўтар шчыра шкадуе, што камунальнікі зафарбоўваюць ягоныя творы. “У іх няма нічога дрэннага. Пры нармальнай уладзе такое толькі б віталася”, – лічыць Зміцер.

belsat.eu

Стужка навінаў