На каго разлічваць падчас крызісу?


«Толькі на сябе», – упэўненая большасць апытаных журналістамі «Белсату» жыхароў Магілёва. Рэспандэнты адзначаюць пагаршэнне свайго матэрыяльнага становішча, аднак наконт таго, хто вінаваты ў гэтым, меркаванні разыходзяцца.

«Наступіў фінансавы калапс, давер да рубля ўпаў. Цяперашні старшыня Нацбанку па крупінках узнаўляў давер да рубля, і людзі ўжо прызвычаіліся да таго, што беларускі рубель быў у прынцыпе стабільны. І тут такі абвал. І цяпер вінавацяць кагосьці ў тым, што ён хацеў купіць машыну… Людзі разлічвалі на свае грошы і свае сілы», – гаворыць адзін з жыхароў Магілёва.

Іншы рэспандэнт упэўнены, што ў сённяшніх бедах вінаваты ўрад. «Урад ставіць палкі ў колы прэзідэнту. Ён пакутуе-пакутуе, але адзін у полі не ваяр. Таму і трэба на сябе спадзявацца і на Расею. Хаця і Расея таксама нам палкі ў колы ставіць – ужо не дапамагае», – зазначыў іншы апытаны.

belsat.eu

Стужка навінаў