Віншаванне з Новым годам ад Паўла Латушкі ды іншых знакамітых беларусаў


Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінету Беларусі і кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка разам з іншымі знакамітымі беларусамі выпусціў кранальнае навагодняе віншаванне. «Беражыце сябе», – заклікае палітык.

Палітык Павел Латушка з мамаю спадарыняй Валянцінай і дачкой Янаю.
Фота: здымак з відэа / Павел Латушка / YouTube

«Беражыце сябе, беражыце тое, што маеце, беражыце тых, хто побач, беражыце ўсё тое, што вы здолелі захаваць, нават калі захаваць атрымалася не так шмат. Беражыце гэта, бо гэта падмурак, каб павярнуць страчанае, калі прыйдзе час. Беражыце, каб жыць, бо мы жывём, а значыць, жыве надзея, жыве праўда, жыве нашая воля і жыве Беларусь!» – з такімі словамі звярнуўся Павел Латушка ў кадры разам з «самымі роднымі і блізкімі людзьмі» – маці спадарыняй Валянцінай і дачкой Янай.

Разам з Паўлам Латушкам з навагоднімі віншаваннямі да беларусаў звярнуліся прадстаўнікі НАУ і Аб’яднанага пераходнага кабінету Беларусі – Уладзімір Астапенка, Арцём Праскаловіч, Арцём Брухан, Юрась Губарэвіч.

Да віншаванняў далучыліся таксама блогерка Аляксандра Ханевіч з сынам Аляксандрам, вядоўца Кацярына Ваданосава з сынам Янам і дачкою Стэфаніяй, актор-купалавец Ігар Сігоў з жонкаю Валерыяй, праграмная дырэктарка «Malanka Media» Каця Пытлева з дзецьмі Мірай і Янам, чэмпіён кубку свету па кікбоксінгу Іван Ганін, кіраўніца прэс-службы НАУ Юлія Гарачая з мужам Канстанцінам і сынам Уладам, рэдактары «Еўрарадыё» Павел Свярдлоў і Зміцер Лукашук, актывістка Ганна Федаронак з дочкамі і ўнукамі, галоўны рэдактар Reform.by Фёдар Паўлючэнка з жонкаю Вольгай і дачкою Стэфаніяй, народная артыстка Беларусі Зоя Белахвосцік і заслужаны дзеяч мастацтваў РБ Аляксандр Гарцуеў, былы палітзняволены Алег Кулеша з сябрамі Беларускай асацыяцыі палітзняволеных «Да волі», прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінету Беларусі ў справе абароны і нацыянальнай бяспекі Валер Сахашчык з жонкаю Вольгаю.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў