Іпэшнікі не страйкавалі. Бунт у Беларусі пакуль немагчымы

Прадстаўнікі малога гандлёвага бізнесу сапраўды не зразумелі, як працаваць па новых законах так, каб не апынуцца за кратамі і не згалець. Пастанова №713 (Аб рэгуляванні цэн) змяшчае шэсць старонак тэксту і спіс з 370 таварных пазіцый. Можна ўціснуць усю разнастайнасць эканамічных адносін у шэсць старонак?

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

Не. Гэта заведама правальная спроба, пустая праца. Менавіта таму МАРГ сёння круціцца як вуж на патэльні ў рэжыме 24/7, нешта выпраўляе, тлумачыць, выкрэслівае і дапісвае. Яны там вельмі занятыя.

І будуць занятыя і надалей, пакуль гэтая, цалкам бессэнсоўная, эканамічна непісьменная, адкрыта шкодніцкая пастанова не будзе зведзена да нулю падзаконнымі паперкамі.

Як гэта будзе адбывацца? Тут у нас ужо ёсць першыя паказальныя ластаўкі, дакладней сказаць – пралескі, кветкі.

Гандляры кветкавай прадукцыяй у колькасці некалькіх сотняў чалавек звярнуліся ў Саўмін і МАРГ па тлумачэнне – як ім прадаваць прадукцыю, тэрмін жыцця якой 7-10 дзён, калі толькі зацвярджэнне коштаў займае пяць дзён? Як укласці ў 40% нацэнку ўсе выдаткі па лагістыцы, захоўванні ў спецыяльных лядоўнях, а таксама спісанне таго, што не прададзена і страціла спажывецкія якасці тавару?

Гэта быў ультыматум і МАРГ здаўся, пайшоў на саступкі. Жывыя кветкі былі выкраслены са спісу тавараў, на якія рэгулююцца нацэнка. Маленькая перамога здаровага сэнсу.

Каментар
Эканаміст: Спроба рэгуляваць кошты – папулісцкі крок, звязаны з уцягваннем краіны ў вайну ва Украіне
2022.10.21 16:47

Разам з цюльпанамі, гваздзікамі, ружамі з расстрэльнага спісу зніклі яшчэ каля 20 пазіцый – газеты і часопісы, ікра і морапрадукты, вязаныя ваўняныя шкарпэткі і… крывяная і ліверная каўбасы. У коцікаў ўсёй краіны на душы стала трохі лягчэй. Так выглядае наш беларускі шлях: забараніць усё, потым апраўдвацца, тлумачыць, выкрэсліваць, выпраўляць.

У краіне з развітымі дэмакратычнымі традыцыямі ўрад, які «ўзяў пад казырок» і пабег выконваць такое рашэнне ўжо заўтра, усім складам падмятаў бы двары ў якіх-небудзь далёкіх, неўладкаваных, па магчымасці халодных, раёнах.

Але ў такой краіне урад і не ўзяўся б выконваць дзівацтвы псіхічна няўстойлівага грамадзяніна. Разумеючы, што гэта палітычнае самагубства, ён сыйшоў бы ў адстаўку адным днём і ўсім складам. Але гэта там, у іх, на Дзікім антысацыяльным Захадзе, існуюць такія безадказныя чыноўнікі. У нас не так.

Комаровский рынок, торговля
Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

Сама ідэя дзяржаўнага кантролю за цэнамі ў мэтах сацыяльнай абароны насельніцтва ад ненаедных буржуяў глыбока недасканалая. Адзінае, што патрабуе кантролю і рэгулявання ў здаровай эканоміцы – манаполіі. У ідэальнай сітуацыі іх быць не павінна. Але калі яны складваюцца па натуральных прычынах, то менавіта іх тарыфы падлягаюць рэгуляванню.

Менавіта гэта з’яўляецца прамым абавязкам нашага антыманапольнага органа– МАРГ, а не прыбыткі вытворцаў баваўняных шкарпэтак і гандляроў лівернай каўбасою.

І гэтак жа, як няма ніякай неабходнасці ў існаванні кантролю за коштамі, няма неабходнасці ў субсідаванні чаго заўгодна – хлеба для бедных, цеплазабеспячэння або гарадскога транспарту. Сацыяльныя льготы – ліха.

Агляд
Ці адчулі беларусы палёгку ад увядзення мараторыю на рост цэнаў?
2022.10.18 17:42

Такая практыка скажае эканамічныя адносіны і загадзя наносіць шкоду дзяржаўным – гэта значыць народным – інтарэсам, паколькі каштуе дорага.

Ільготнымі тарыфамі ў Беларусі карыстаюцца ўсе – і тыя, хто сапраўды жыве на матэрыяльным «мінімуме» і не мог бы аплочваць поўны кошт, і цалкам фінансава забяспечаныя грамадзяне, для якіх аплаціць поўны кошт тавару ці паслугі (напрыклад, ацяплення) не складае цяжкасцяў.

Рэцэпт здаровай эканомікі – адкрыйце дзверы, прыбярыце бар’еры, спрасціце ўмовы, паклапаціцеся аб канкурэнцыі. Калі хочацца развіваць нейкі сектар – стварыце для яго льготныя падатковыя ўмовы, можа быць, палегчыце доступ да крэдытаў, дайце льготныя стаўкі па іх. Калі ўжо вельмі хочацца.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

Але не лезьце самыя, рукамі чыноўнікаў, пакіраваць, і ўжо тым больш – паінвеставаць. Нічога не атрымаецца. Не можа атрымацца. Няма шанцаў, толькі выдаткуеце свой час і чужыя (народныя) грошы.

А кошты? Калі вам здаецца, што ў краіне ёсць сацыяльна няшчасныя пласты насельніцтва, якія ніяк не вытрымліваюць існуючага ўзровеню, дайце ім грошай! Ні льготаў, ні сацыяльных прадуктаў, не адрэгуляванай крывяной каўбасы, а проста грошай. Калі вы лічыце, што яны маюць патрэбу і пра іх павінна паклапаціцца дзяржава.

Hавiны
«Вы парушылі заканадаўства». У Баранавічах улады сустрэліся з прадпрымальнікамі, што адмовіліся ад працы
2022.10.28 14:07

Так, гэта выкліча неабходнасць вызначэння той мяжы, за якой пачынаюцца такія выплаты. І, цалкам магчыма, будзе крыху сорамна прызнавацца, што сапраўды бедных у краіне – не 1, не 5 і не 10%. І на гэта спатрэбяцца грошы, факт.

Але гэта дакладна будзе прасцей і больш эфектыўна, чым спроба «кіраваць акіянам» або забіваючая практыка ільгот для ўсіх.

А пастанова №713 – эканамічны анекдот. У ім апісана, што менавіта чыноўнік райвыканкама будзе сцвярджаць цэны імпарцёра, які працуе на яго тэрыторыі, на падставе прынесенага ім жа, імпарцёрам, маніторынгу цэн. Чалавек з вельмі невялікім, раённым чыноўніцкім заробкам будзе вырашаць, па якіх коштах можна пастаўляць імпартную прадукцыю на мільёны даляраў. Што яшчэ можна зрабіць для імклівага росту карупцыі ў краіне?

Ну і сам спіс. Нацэнка на запалкі рэгуляваная, а на запальніцы – не. Л – логіка?

І яшчэ дровы. Іх выкраслілі са спісу рэгуляваных тавараў. Як? Як МАРГ, КДК, прафсаюзы і пракуратура збіраюцца забяспечыць сацыяльную справядлівасць у краіне, калі дровы засталіся не рэгуляванымі?

Рэдакцыя можа не падзяляць меркавання аўтара.

Стужка навінаў