У Беларусь нарэшце прыйшла цеплыня. У Менску запусцілі фантаны. Але ноччу – замаразкі


Днём 27 красавіка па Беларусі тэмпературы +11..+15 °C, а 29-га прагназуюць ужо +20, а то і ўсе +25. Днём раней у Менску запусцілі 35 з 39 фантанаў. 

Цяперашняя цеплыня далёка не рэкордная: у 2013 годзе 27 красавіка зафіксавалі аж +29,2 °С у Жыткавічах. Але роўна 100 гадоў таму быў антырэкорд, у Менску было –6,5.

На нядзелю і наступны тыдзень абяцаюць цёплае і збольшага сонечнае надвор’е, якое ўтворыцца дзякуючы малаактыўнаму франтавому раздзелу і цёпламу паветру з паўднёвага захаду Еўропы. Хіба ў нядзелю магчымыя кароткачасовыя дажджы, а ў наступную суботу – воблачнасць.

Гідраметцэнтр папярэджвае, што ў ноч на 28 красавіка магчымыя замаразкі аж да –2 °С, у наступныя дні ноччу і ранкам магчымы туман.  Але тыдзень таму ў Беларусі аж выпадаў снег.

Маскву тым часам затапіла моцная залева.

ВІДЭА
«Выглядала, як у фільмах пра Апакаліпсіс». Беларус распавёў, як Дубай перажыў залеву
2024.04.18 09:46

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў