У БДУ забаранілі Дзень усіх закаханых, у рэктараце кажуць, што святкаванне не планавалася


Рэктарат БДУ забараніў студэнцкім арганізацыям святкаваць сёлета Дзень святога Валянціна. Паводле загаду прарэктара па выхаваўчай працы, Дзень святога Валянціна, як і Гэлаўін, «з’яўляюцца заходнімі і ніякага дачынення да нас і нашай культуры не маюць», піша «Зеркало».

Будынак Беларускага дзяржаўнага універсітэту. 26 лютага 2021 года.
Фота: Белсат

Штогод студэнты БДУ розных факультэтаў адзначалі 14 лютага дзень усіх закаханых, або дзень святога Валянціна. Але сёлета святкаваць забараняе адміністрацыя ВНУ.

«Калі ўсё роўна правесці, то гэта можа пагражаць дысцыплінарным спагнаннем. Яны могуць быць рознай ступені цяжкасці. Напрыклад, могуць не засяліць у інтэрнат у наступным годзе ці ўвогуле выселіць цяпер. Гэта тычыцца любых мерапрыемстваў, якія праводзяцца без дазволу і неабходных дакументаў», – распавядаюць студэнты.

Паводле навучэнцаў, у рэктараце тлумачаць, што Гэлаўін, які забаранілі адзначаць раней, паколькі як і дзень святога Валянціна, гэтыя святы зʼяўляюцца заходнімі, «ніякага дачынення да нас і нашай культуры не маюць».

Прэс-служба ВНУ пазней у размове з выданнем tochka.by завіла, што святкавання Дня святога Валянціна «не было ў плане ўніверсітэцкіх мерапрыемстваў». А значыць і адмяняць не было чаго.

Hавiны
Ліцэй БДУ супольна з КДБ ладзяць культурніцка-патрыятычны конкурс
2022.11.25 14:10

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў