Сілавікі затрымалі падазраванага ў падпале машыны начальніка Лагойскага аддзелу ДАІ


Сілавікі затрымалі 30-гадовага жыхара Лагойскага раёну, якога падазраюць у падпале машыны, якая належала кіраўніку Лагойскага аддзелу ДАІ. Мужчына прызнаўся ў правапарушэнні і распавёў, навошта ўчыніў падпал, піша прэсавая служба Следчага камітэту.

Падпалены аўтамабіль начальніка Лагойскага аддзелу ДАІ.
Фота: Следчы камітэт

30-гадовы жыхара Лагойскага раёну пасля затрымання ў падазрэнні падпал машыны кіраўнік Лагойскага ДАІ распавёў, што падпаліў аўта наўмысна. Яго абурыла, што кіраўнік аддзелу ДАІ сваім рашэннем пазбавіў яго правоў кіроўцы на 5 гадоў. Прычынай для такога рашэння стала кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане.

Падпалены аўтамабіль начальніка Лагойскага аддзелу ДАІ.
Фота: Следчы камітэт

Следчыя супраць мужчыны распачалі крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 218 («Наўмыснае пашкоджанне маёмасці, учыненае агульнанебяспечным спосабам»). Падпальшчыку пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Hавiны
У Плешчаніцах спалілі аўтамабіль начальніка Лагойскага РАУС
2023.01.31 11:34

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў