Падраздзяленні Усходняй вайсковай акругі Расеі пачалі разгортваць рухомыя палявыя пункты кіравання на палігонах у Беларусі, паведамляе Міністэрства абароны Расеі.
Вучэнні «Саюзная рашучасць – 2022» праходзяць у межах правядзення праверкі сілаў рэагавання Саюзнай дзяржавы.
«Падраздзяленні Усходняй вайсковай акругі, перадыслакаваныя ў Рэспубліку Беларусь у рамках правядзення праверкі сілаў рэагавання Саюзнай дзяржавы, пачалі разгортванне рухомых палявых пунктаў кіравання на палігонах. Спецыялістамі войскаў сувязі арганізаваная адзіная сістэма кіравання войскамі», – гаворыцца ў паведамленні.
Інфармуюць, што на ўсіх пунктах функцыянуе відэаканферэнцсувязь для перадачы камандзірамі сігналаў кіравання ў рэжыме рэальнага часу.
Самі вучэнні пройдуць з 10 да 20 лютага 2022 года на тэрыторыі Беларусі.
АД, belsat.eu