Чалы: Накручванне інфляцыйнай спіралі – шлях у пекла


Па прагнозах ураду, інфляцыя на канец года можа скласці 33-39%.

Аб гэтым 27 траўня падчас нарады Нацыянальнага сходу Беларусі паведаміў намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур. Пры гэтым ён дадаў, што такі ўзровень можна чакаць толькі калі „сітуацыя будзе стабільнай і 1 даляр ЗША будзе каштававць 5 тыс. руб.”.

Учора, 26 траўня, агенцтва “Интерфакс-Запад” паведаміла, што Міністэрства эканомікі чакала ў 2011 годзе інфляцыю ў 55-75%. Але пасла абмеркавання ва ўрадзе знізіла прагноз адносна падвышэння спажывецкіх коштаў да 33%.

Спачатку ж урад планаваў ўтрымаць сёлетнюю інфляцыю на ўзроўні 7,5–8,5 %. Аднак ужо ў студзені-красавіку яна перавысіла планаваную гадавую норму. Эканаміст Сяргей Чалы папярэджвае, што такое спіральнае накручванне інфляцыі будзе „наступленнем на тыя ж граблі, на якія мы наступілі на пачатку дзевяностых”. „Гэта будзе ўжо канкрэтна шлях у пекла”, – сказаў ён.

На думку эксперта, толькі калі ўлады ўстановяць сапраўдны курс валюты, з’явіцца валюта ў абменніках, пачнуць працаваць імпарцёры. Пры гэтым узровень заробкаў, які атрымаецца, будзе нашым рэальным узроўнем эфектыўнасці эканомікі. Паводле эканаміста, спіраль інфляцыі можна накручваць бясконца доўга, аднак толькі стабілізацыя валютных курсаў спыніць накручванне грашовай масы.

belsat.eu

Стужка навінаў