Чацвёра ўкраінцаў загінулі ў выніку абстрэлаў Сумаў і Запарожжа


Прынамсі чацвёра асобаў загінулі і больш як два дзясяткі былі параненыя ў выніку абстрэлу 29 ліпеня расейскімі войскамі гарадоў на ўсходзе Украіны.

Ліквідацыя наступстваў расейскага абстрэлу ў Сумах.
Фота: Сумська обласна військова адміністрація / Telegram

У Сумах расейская ракета трапіла ў навучальную ўстанову, паведамілі ў абласной вайсковай адміністрацыі. Як адзначае «Суспільне», выбух прагрымеў каля 20:00. Адбылося гэта да аб’яўлення паветранай трывогі.

Паводле Сумскай гарадской рады, загінулі двое асобаў і яшчэ 20 пацярпелі. Працягваюцца разбор завалаў і эвакуацыя насельніцтва.

Ліквідацыя наступстваў расейскага абстрэлу ў Сумах.
Фота: Сумська обласна військова адміністрація / Telegram

Яшчэ двое асобаў – 32-гадовая жанчына і 45-гадовы мужчына – загінулі ў Запарожжы, распавёў кіраўнік Запарожскай абласной вайсковай адміністрацыі Юрый Малашка. Дзве жанчыны 36 і 55 гадоў з лёгкімі пашкоджаннямі былі дастаўленыя ў больніцу.

У выніку ракетнага ўдару выбухной хваляй былі выбітыя вокны ў шматпавярхоўках і пашкоджаны будынак адукацыйнай установы, а таксама супермаркет.

Hавiны
Беспілотнікі другі раз за тыдзень атакавалі Маскву. Пацярпеў бізнес-цэнтр і спынялі «Унукава»
2023.07.30 10:11

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў