Беспілотнікі другі раз за тыдзень атакавалі Маскву. Пацярпеў бізнес-цэнтр і спынялі «Унукава»


У ноч з 29 на 30 ліпеня сталіцу Расеі атакавалі ўкраінскія дроны. Пра гэта паведаміла Міністэрства абароны РФ. Мінулая атака на Маскву здарылася 24 ліпеня.

Масква-Сіці.
Фота: Igorkhait / Wikimedia

Паводле Мінабароны, адзін беспілотнік быў знішчаны ў паветры сродкамі СПА над тэрыторыяй Адзінцоўскага раёна Маскоўскай вобласці. Яшчэ два беспілотнікі былі задушаныя сродкамі радыёэлектроннай барацьбы і, страціўшы кіраванне, упалі на тэрыторыі комплексу нежылых будынкаў Масква-Сіці.

«Сёння ноччу здзейсненая атака ўкраінскіх беспілотнікаў. Нязначна пашкоджаныя фасады на дзвюх офісных вежах Сіці. Ахвяр і пацярпелых няма», – паведаміў мэр Масквы Сяргей Сабянін.

ТАСС адзначае, што пацярпеў адзін чалавек. Таксама на некаторы час была спыненая праца аэрапорту «Унукава». Тэлеграм-канал «112» піша, што пацярпеў ахоўнік адной з маскоўскіх вежаў.

На вуліцы аказаліся дакументы Міністэрства лічбавага развіцця, Міністэрства сувязі, або Міністэрства эканамічнага развіцця, выкінутыя выбуховай хваляй. Міністэрствы займаюць у пацярпелым будынку больш як дзесяць паверхаў.

Апроч таго, у расейскім Мінабароны паведамілі, што 25 беспілотнікаў атакавалі ноччу аб’екты на тэрыторыі анексаванага ўкраінскага паўвострава Крым.

Як адзначаецца, 16 беспілотнікаў былі знішчаны агнём сродкаў СПА. Яшчэ дзевяць былі задушаны сродкамі радыёэлектроннай барацьбы і ўпалі ў акваторыі Чорнага мора ў раёне мыса Тарханкут. Міністэрства абароны РФ сцвярджае, што пацярпелых і разбурэнняў няма.

Фота
Мінабароны Расеі пра абстрэл шматпавярховіка ў Дняпры: «Мэта ўдару дасягнутая»
2023.07.29 15:55

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў