«Бог падкажа, калі сысці». Папа Рымскі Францішак заявіў пра магчымы сыход на пенсію


Папа Рымскі Францішак прызнаўся, што, калі здароўе не будзе яму дазваляць выконваць свае абавязкі, ён сыдзе ў адстаўку. Пра гэта пантыфік заявіў журналістам пасля свайго візіту ў Канаду, большую частку якога перамяшчаўся на інвалідным вазку праз пастаянны боль у каленях, піша BBC.

«Змена Папы – не катастрофа і не табу. Дзверы для сыходу адчыненыя – гэта нармальны варыянт. Але да сёння я не грукаў у гэтыя дзверы.

Я не адчуваў неабходнасці думаць пра гэта, але гэта не значыць, што праз пару дзён я пра гэта не задумаюся», – прызнаўся журналістам Папа Рымскі Францішак у самалёце падчас пералёту з поўначы Канады ў Рым.

85-гадовы Францішак падкрэсліў, што на дадзены момант ён мае намер працягваць выконваць свае абавязкі – і Бог падкажа яму, калі сыходзіць на пенсію, калі гэта ўвогуле адбудзецца.

Падчас візіту ў Канаду Папа Францішак перапрасіў карэнных жыхароў за афіцыйную падтрымку Каталіцкай царквой еўрапейскіх каланізатараў і за жорсткае абыходжанне з дзецьмі прадстаўнікоў карэнных народаў у каталіцкіх школах.

Папа Францішак кіруе Каталіцкай царквой з 2013 году. На папскай пасадзе ён замяніў Бэнэдыкта XVI, які пайшоў у адстаўку праз кепскі стан здароўя. Францішак неаднойчы казаў пра сваё жаданне наведаць Украіну, якая вядзе вайну супраць Расеі, але так і не дабраўся туды. Цяпер гаворыць, што для такой паездкі яму трэба параіцца са сваімі лекарамі. Да гэтага Папа быў моцна крытыкаваны за тое, што ў сваіх прамовах усяляк пазбягаў называння Расеі агрэсарам.

Каментар
«Біблія вачыма кадэбістаў». Чаму не спыняюцца рэпрэсіі супраць беларускіх святароў
2022.07.19 18:29

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў