«Усё вельмі дрэнна». У палітвязня Рыгора Кастусёва сур’ёзныя праблемы са здароўем


Былы старшыня зліквідаванай уладамі Партыі БНФ Рыгор Кастусёў хворы на рак, у студзені яму ўзмацнілі рэжым адбыцця пакарання.

Рыгор Кастусёў на прэс-канферэнцыі ў офісе «Руху за свабоду». Менск, Беларусь. 4 сакавіка 2020 года.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

Апошнія навіны ад Кастусёва паведаміў у «Фэйсбуку» зяць палітвязня Дзмітрый Антончык:

«Дайшлі весткі ад Рыгора Кастусёва. Піша, што са здароўем усё вельмі дрэнна».

У студзені 2024 году Кастусёва перавялі з калоніі на турэмны рэжым, ён быў этапаваны ў гарадзенскую турму. Як раней паведамляў Антончык, апошнія месяцы ў калоніі «Воўчыя норы» былі вельмі цяжкімі, а доўгі этап у Горадню дадаткова падкасіў здароўе палітвязня.

Вядома, што ў Рыгора Кастусёва анкалагічнае захворванне. У зняволенні ён не мае магчымасці атрымліваць неабходную медычную дапамогу.

Нагадаем, у верасні 2022 году Менскі абласны суд прыгаварыў Рыгора Кастусёва да 10 гадоў пазбаўлення волі нібыта «за спробу дзяржаўнага перавароту з мэтай звяржэння ўлады неканстытуцыйным шляхам». Палітык віну не прызнаў.

Hавiны
Палітвязня Рыгора Кастусёва шмат часу трымаюць у ШІЗА
2023.09.12 10:52

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў