3 кастрычніка ў Менску ўключаць ацяпленне. Але не для ўсіх


Ацяпляльны сезон пачнецца для спажыўцоў цяпла «першай групы», паведамляе агенцтва minsknews.by.

Да першай групы належаць: установы аховы здароўя, абʼекты сацыяльнага забеспячэння, школы і дашкольныя навучальныя ўстановы, музеі, дзяржаўныя архівы і бібліятэкі.

Там батарэі становяцца цёплымі, калі сярэднесутачная тэмпература паветра на вуліцы цягам 5 дзён трымаецца на ўзроўні + 10 і ніжэй.

Пры сярэднясутачнай тэмпературы + 8 і ніжэй цёпла робіцца ў звычайных кватэрах, інтэрнатах, гасцініцах – другая група спажыўцоў.

Да трэцяй групы спажыўцоў належаць грамадскія, адміністрацыйныя будынкі, прамысловыя прадпрыемствы і іншыя абʼекты. Туды падаваць цяпло пачынаюць па ўзгадненні з энергазабеспячальнай арганізацыяй.

ЮВ, belsat.eu, паводле minsknews.by

Глядзі таксама
Каментары