Мясніковіч: Дзякуй Пуціну, што ачысціў беларускі рубель


https://youtu.be/prperwM_8y0
Прэм’ер-міністр Беларусі таксама паведаміў, што рэзервовай валютай можа стаць расейскі рубель.

“Хачу падзякаваць вам [прэм’ер-міністру Расеі Уладзіміру Пуціну] і расейскім калегам, што ў выніку выканання вашых даручэнняў адпрацавана схема супрацьдзеяння спекулятыўнаму попыту на беларускі рубель на ўнутраным рынку з выкарыстаннем рэсурсаў антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС. У нас ёсць упэўненасць, што ў бліжэйшы час Беларусь выйдзе на рэальны курс нацыянальнай валюты на падставе попыту і прапановы, ачышчаных ад спекулятыўных дэвальвацыйных чаканняў”, – сказаў прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мяніковіч 19 траўня па выніках пасяджэння вышэйшага органа Мытнага саюза на ўзроўні прэм’ер-міністраў.

Гэта важна не толькі для Беларусі, але і гандлёвых партнеёраў па Мытнаму Звязу, падкрэсліў ён. Паводле Мясніковіча, перспектыве расейскі рубель можа стаць рэзервовай валютай, “асабліва калі цэны на расейскія энергарэсурсы будуць усталёўвацца не ў доларах або эўра дзе-небудзь у Ротэрдаме, а ў рублях і ў Маскве”, – з усмешкаю прамовіў Мясніковіч у бок свайго расейскага калегі.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары