Памёр беларускі тэлевядоўца Аляксандр Дамарацкі


У веку 74 гадоў памёр знакаміты савецкі і беларускі тэлевядоўца Аляксандр Дамарацкі. Пра гэта паведамляе тэлеканал ОНТ.

Аляксандр Дамарацкі.
Фота: people.onliner.by

Аляксандр Дамарацкі нарадзіўся ў 1947 годзе. У 1972-м прыйшоў працаваць на беларускае тэлебачанне, трапіў у рэдакцыю інфармацыі. У пачатку 1990-х узначаліў генеральную дырэкцыю праграмаў на БТ. Пазней пакінуў гэтую пасаду і пачаў займацца аўтарскімі праектамі. Самы вядомы з іх – праграма «Святло далёкай зоркі» пра дзеячаў беларускага мастацтва.

Кар’еру на тэлебачанні Дамарцкі скончыў у 2013 годзе.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў