Лукашэнка прыляцеў у Санкт-Пецярбург на саміт СНД. Запланавана сустрэча з Пуціным


У Санкт-Пецярбургу 28 снежня адбудзецца нефармальная сустрэча кіраўнікоў дзяржаў – удзельніц СНД.

Лукашэнка таксама прыме ў ёй удзел і ўжо прыляцеў у Пецярбург.

Лукашэнка прыляцеў у Санкт-Пецярбург 28 снежня 2021 года.
Фота: pul_1 / Telegram

Падчас сустрэчы плануецца падвесці вынікі ўдзелу Беларусі ў Садружнасці Незалежных Дзяржаў у 2021 годзе і абмяняцца думкамі па вырашэнні актуальных праблем. Таксама на саміце абмяркуюць далейшыя меры па павышэнні эфектыўнасці супрацоўніцтва краін СНД, паведамляе БелТА.

На заўтра, 29 снежня, запланавана сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з расейскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным. Яны плануюць абмеркаваць пытанні беларуска-расейскага супрацоўніцтва, праграму мерапрыемстваў падчас візіту Лукашэнкі яны абмеркавалі 25 снежня падчас тэлефоннай размовы.

ВІДЭА
Палітолаг Ігар Тышкевіч: Крэмль не будзе здымаць Лукашэнку адразу
2021.12.27 17:01

АД, belsat.eu

Стужка навінаў