«Птушка вызваленая». Ілан Маск стаў уладальнікам сацсеткі Twitter


Бізнесовец Ілан Маск закрыў угоду аб набыцці Twitter, піша Financial Times. Ён прыйшоў у офіс кампаніі з чарупінай, а ў сваім акаўнце напісаў: «The bird is freed» («Птушка вызваленая»).

Лагатып Twitter і фота Ілана Маска. Ілюстрацыя: Dado Ruvic / Reuters / Forum

Бізнесовец Ілан Маск зрабіўся ўладальнікам Twitter. Ён набыў кампанію за 44 мільярды долараў. Напярэдадні Маск змяніў у сваім Twitter-акаўнце звесткі пра сябе, пазначыўшы «Chief Twit», а сёння напісаў: «The bird is freed» («Птушка вызваленая»).

Таксама Маск апублікаваў відэа з наведаннем офісу кампаніі. Ён прыйшоў з чарупінай у руках і напісаў: «Let that sink in!» Слова «sink» можна перавесці як «чарупіна» і «паглынальнік», а калі гэта дзеяслоў, то «ўсвядоміць» і «паглыбіцца».

Пасля закрыцця ўгоды Маск звольніў кіраўніцтва кампаніі: генеральнага дырэктара Парага Аграўаля і фінансавага дырэктара Нэда Сігала, а таксама кіраўніка аддзелу, які адказваў за юрыдычную палітыку і бяспеку, і галоўнага юрысконсульта.

Адначасова новы ўладальнік Twitter паабяцаў не звальняць 75 % работнікаў, пра што раней паведамляла газета «The Washington Post».

Пра намеры Ілана Маска купіць сацсетку стала вядома сёлета ў красавіку, але ў ліпені Маск перадумаў, заявіўшы, што кампанія не раскрыла інфармацыі пра колькасць ботаў і фэйкавых акаўнтаў. На пачатку кастрычніка прадпрымальнік нечакана ўсё перагуляў і зноў прапанаваў угоду радзе дырэктараў кампаніі.

Паводле рэйтынгу «Forbes», Маск найбагацейшая асоба ў свеце. Ягоны скарб ацэньваюць на 211 мільярдаў долараў.

Аналітыка
Маск «усё яшчэ вельмі падтрымлівае» Кіеў. Разбіраемся, што стаіць за яго заявамі пра мір ва Украіне
2022.10.15 12:00

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў