Педагагічны ўніверсітэт у Менску абвесціў дадатковы набор на бюджэт


Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка ў Менску абвесціў дадатковы набор на бюджэтныя месцы на спецыяльнасці дзённай формы атрымання адукацыі, паведамляе прэс-служба БДПУ.

Будынак Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэту. Менск, Беларусь.
Фота: Белсат

Універсітэт прапаноўвае падаць дакументы на наступныя спецыяльнасці:

  • фізіка-матэматычная адукацыя (матэматыка і інфарматыка). Колькасць вакантных месцаў – 12;
  • фізіка-матэматычная адукацыя (фізіка і інфарматыка). Колькасць вакантных месцаў – 2;
  • фізіка-матэматычная адукацыя (матэматыка і фізіка). Колькасць вакантных месцаў – 9.

Для таго каб паступіць у ВНУ, неабходна мець мінімум 10 балаў на ЦТ ці ЦЭ па беларускай ці расейскай мовах і фізіцы, а таксама 20 і больш балаў па матэматыцы.

Дакументы ад абітурыентаў будуць прымацца з 29 ліпеня да 6 жніўня 2023 года з 9:00 да 18:00 (30 ліпеня – выходны дзень) па адрасе: Менск, вул. Савецкая, 18. Залічэнне ў межах дадатковага набору адбудзецца 7 жніўня 2023 года.

26 ліпеня ВНУ ў Беларусі завяршылі прыём дакументаў ад абітурыентаў на бюджэтную форму навучання. Найбольшы конкурс сёлета быў у Віцебскім дзяржаўным медычным універсітэце на спецыяльнасці «стаматалогія» і на «дызайне» ў БДУ – 12 асобаў на месца. Таксама лідарам паводле конкурсу і прахадных балаў зрабіўся факультэт міжнародных стасункаў БДУ: каб стаць студэнтам гэтага факультэту, трэба мець 398 балаў.

Hавiны
У Мінадукацыі падвялі вынікі прыёму дакументаў у ВНУ на бюджэт
2023.07.26 17:28

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў