Абвешчаны збор сродкаў для сям’і Эдуарда Лобава


Абвешчаны збор сродкаў для сямʼі беларускага добраахвотніка Эдуарда Лобава, які загінуў на вайне за Украіну. Сямʼі патрэбныя сродкі для арганізацыі развітання.

Эдуард Лобаў. Скрыншот з відэа «Такт. Група Беларусь». Крыніца: Такт. Група Беларусь / YouTube

Пахаванне беларускага ваяра-добраахвотніка Эдуарда Лобава пройдзе ў Варшаве, дзе цяпер жыве ягоная сямʼя. Сродкі для арганізацыі развітання з гераічным беларусам можна пералічыць ягонай маці Марыне Лобавай.

Рэквізіты для грашовага пераліку:

Bank Millennium S. A.

IBAN: PL 751160 2202 0000 0003 6482 8385

SWIFT: BIGBPLPW

Уладальнік рахунку: MARYNA LOBAVA

Нагадаем, што пра гібель Эдуарда Лобава стала вядома 27 студзеня. Ён быў смяротна паранены пад украінскім Вуглядарам, дзе ваяваў у складзе ЗСУ, каб спыніць расейскую агрэсію супраць Украіны. Лобаў бараніў Украіну са зброяй у руках з 2015 года. А да гэта быў актывістам, бараніў ад дыктатуры Беларусь. У 2010 годзе абвешчаны палітвязнем. Ён адмаўляўся пісаць прашэнне на памілаванне і цалкам адбыў 4-гадавы тэрмін у адной з найгоршых турмаў Беларусі – івацэвіцкай калоніі «Воўчыя норы». Эдуарду Лобаву было 34 гады.

Паведамлялася, што абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская выказала словы спачування ў сувязі з гібеллю беларускага ваяра.

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў