Сілавікі затрымліваюць блогераў


У Менску сілавікі затрымалі блогера Міхаіла Цыганкова (Gypsynkov). Блогер у сваім Twitter мае больш за 10 тысячаў падпісчыкаў і вядомы жартаўлівымі допісамі, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Вядомага вострымі жартамі на сацыяльна-палітычныя тэмы ў Беларусі блогера Міхаіла Цыганкова (Gypsynkov) схапілі сілавікі. Падрабязнасці затрымання пакуль не вядомыя. У Twitter блогера амаль 11,5 тысячаў падпісчыкаў.

Таксама праваабаронцы паведамляюць пра затрыманне яшчэ некалькіх блогераў, якія маюць тысячы падпісчыкаў у Twitter.

Hавiны
У Варшаве з’явіцца помнік беларускай рэвалюцыі
2022.01.28 15:44

КЛ belsat.eu

Стужка навінаў