Cуд не задаволіў скаргу Алеся Бяляцкага на працяг тэрміну зняволення


Суд Партызанскага раёну сталіцы разглядзеў скаргу палітвязня Алеся Бяляцкага на працяг тэрміну заключэння пад варту. Вядома, што суддзя Наталля Дзядкова пакінула зварот палітычнага вязня без задавальнення, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Алесь Бяляцкі.
Фота: Белсат

Старшыня праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі надалей застанецца пад вартай. Суддзя суда партызанскага раёна сталіцы Наталля Дзядкова пакінула без задавальнення скаргу Алеся Бяляцкага. Палітвязень абскарджваў працяг тэрміну заключэння пад варту.

Суд адбываўся ў закрытым рэжыме, а адвакат праваабаронцы пад падпіскай аб неразгалошванні, таму інфармацыі з працэсу няма.

Праваабаронцаў цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча вінавацяць ва ўхіленні ад прызнання арганізацыі падатковым агентам і выканання яго абавязкаў, а значыць «здзейснілі ўхіленне ад выплаты падаходнага падатку, якія падлягаюць падліку, утрыманню ў падаткаплацельшчыка і пералічэнню ў бюджэт падатковым агентам, шляхам утойвання падатковай базы за перыяд з 2013 па 2020 год у агульнай суме не менш за 113 428 рублёў, што складае 3911 базавых велічыняў і пацягнула прычыненне шкоды дзяржаве ў буйным памеры».

Артыкулы
Мэр Парыжу напісала ліст салідарнасці Алесю Бяляцкаму
2021.10.03 14:03

КЛ belsat.eu

Стужка навінаў