Аляксандр Алесін: Лукашэнка нездарма вывозіць ядравае паліва ў момант канфлікту з Расеяй


https://youtu.be/Xtbu_jm-ATw
Вайсковы аглядальнік кажа, што гэты крок робіцца дзеля таго, каб зарабіць “пункты” ў вачах амерыканцаў.

Днямі прэзідэнт Беларусі падпісаў указ аб вывазе адпрацаванага ядравага паліва ў Расею для перапрацоўвання. Фінансуюць транспартаванне Злучаныя штаты Амерыкі. Хоць ад ядравай зброі Беларусь канчаткова пазбавілася яшчэ ў 1996 г., паліва захоўваецца ў краіне дагэтуль.

“Тут варта сказаць, што Расея і ЗША дзеюць разам, яны асцерагаюцца “ўцечкі” ядравых матэрыялаў да тэрарыстычных групаў і тэрарыстычных дзяржаваў, таму тут яны дзеюць разам”, – адзначыў Аляксандр Алесін.

Эксперт заўважыў, што днямі стала вядома пра вываз спецыфічнага грузу з Польшчы. І той факт, што адначасова вырашаць гэтую праблему пачала і Беларусь, мае палітычны падтэкст. Паводле аглядальніка, не выключана, што амерыканцы непакоіліся, ці не трапіць паліва ў Іран. Таму вываз ядравага паліва будзе плюсам для Лукашэнкі ў вачах грамадскасці ЗША.

belsat.eu
https://youtu.be/onB5D8umt88

Глядзі таксама
Каментары