Марскія пяхотнікі ЗША загінулі ў катастрофе самалёта ў Аўстраліі


Трое марскіх пяхотнікаў ЗША загінулі 27 жніўня ў выніку крушэння самалёта ля берагоў паўночнай Аўстраліі падчас перавозу войскаў для вучэнняў «Predators Run 2023», паведамляе CNBC.

Вайсковы самалёт V-22 Osprey.
Фота: Ian Hitchcock / Getty Images News /Getty Images

Яшчэ пяцёх вайскоўцаў даставілі ў Каралеўскі шпіталь Дарвіна ў цяжкім стане. Агулам на борце «MV-22B Osprey» былі 23 марскія пяхотнікі. Прычына катастрофы расследуецца.

Крушэнне адбылося на аддаленых астравах Тыві раніцай паводле мясцовага часу.

У вучэннях «Predators Run 2023» удзельнічалі каля 2500 вайскоўцаў з Аўстраліі, ЗША, Філіпінаў, Інданезіі ды Усходняга Тымору.

Агляд
Дзе пахаваюць кіраўніка вагнэраўцаў і лідара мяцяжу Прыгожына? Ёсць прынамсі чатыры версіі
2023.08.27 14:16

Увечары 23 жніўня ў Цвярской вобласці Расеі разбіўся бізнес-джэт «Embraer Legacy RA-02795», які ляцеў з Масквы ў Санкт-Пецярбург. На борце, паводле «Росавіяцыі», былі кіраўнік ПВК Вагнэра Яўгеній Прыгожын і камандзір Дзмітрый Уткін, а таксама іншыя прадстаўнікі кіраўніцтва вагнэраўцаў. Усяго на рэйсе было 10 чалавек: сем пасажыраў і трое чальцоў экіпажу. Усе загінулі.

У забойстве кіраўніка наймітаў, які 23 чэрвеня распачаў вайсковы мяцеж, падазраюць прэзідэнт Расеі Пуціна. Аднак улады РФ сваю датычнасць да катастрофы самалёта Прыгожына адмаўляюць.

Hавiны
Інстытут вывучэння вайны: Збіць самалёт Прыгожына амаль напэўна загадаў Пуцін
2023.08.24 08:52

Якуб Хруст belsat.eu

 

Стужка навінаў