Галадаванне на знак пратэсту і арышт за пікет у інтэрнэце. Рэпрэсіі 27 жніўня


Палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк абвесціла галадаванне. Яна адмовілася ад ежы 23 жніўня на знак пратэсту праз ўмовы утрымання. Пра гэта і не толькі – у чарговым аглядзе палітычнага ціску ў Беларусі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: pixabay.com

«Яе спрабуюць даціснуць», – кажа пра ўмовы, у якіх трымаюць Паліну Шарэнду-Панасюк, ейны муж Андрэй.

«У ІЧУ Рэчыцы ў яе забралі асабістыя рэчы і харчы, якія яна прывезла. У камеры, дзе яна цяпер, жудасныя ўмовы, ёй не выдалі бялізну, асабістыя рэчы – фактычна гэта карцар. Таму 23 жніўня Паліна абвесціла галадоўку. А гэта вельмі моцны ўдар па здароўі, яна і так вельмі слабая пасля этапаў, але яна не здаецца», – распавёў «Белсату» Андрэй Шарэнда.

Спадарыня Паліна мусіла выйсці на волю мінулым летам, аднак ёй далі яшчэ год калоніі нібыта за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі». Паводле гэтага артыкула на палітзняволеную завялі ў красавіку новую справу.

Hавiны
Андрэй Шарэнда пра галадоўку жонкі: яны спрабуюць даціснуць Паліну
2023.08.27 15:21

У Наваполацку на 20 содняў арыштавалі прадпрымальніцу Алену Зуброву. Такое рашэнне прыняла суддзя Сняжана Калінічэнка. Яна палічыла несанкцыянаваным пікетам фота ў Facebook на фоне ўкраінскага сцяга. А спасылку на «Радыё Свабода» у той жа сацсетцы – «распаўсюдам экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Алена Зуброва.
Фота: «Вясна» / Telegram

Палітвязень Аляксандр Кардзюкоў адзначыў за кратамі трэці запар дзень народзінаў. Яму споўнілася 44 гады. Мужчына адбывае ў калоніі 10-гадовы тэрмін паводле абвінавачвання ў замаху на забойства. У 2020 годзе Кардзюкоў стаў відавочцам забойства ў Берасці Генадзя Шутава.

Hавiны
Стаў сведкам забойства і атрымаў дзесяць гадоў. Палітвязню Аляксандру Кардзюкову – 44 гады
2023.08.27 14:20

З бабруйскай калоніі вызвалілі палітвязня Аляксея Галоўкіна. Ён цалкам адбыў прысуд у 3 гады. Суддзя Дзмітрый Кедаль прызнаў мужчыну вінаватым паводле чатырох артыкулаў, у тым ліку пагроза гвалту ў дачыненні міліцыянта і службовай асобы. Галоўкін – IT-інжынер, у яго праблемы з суставамі, праз гэта ён дрэнна ходзіць.

Агляд
За «паклёп на Лукашэнку» і «распальванне варожасці» – па 2 гады калоніі. Рэпрэсіі за 25 жніўня
2023.08.26 00:28

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў