Супраць гульца «Што? Дзе? Калі?» Аскерава СК РФ пачаў крымінальную справу. Аскераў назваў Жукава марадзёрам


Галоўнае следчае ўпраўленне Следчага камітэту Расеі расследуе крымінальную справу аб рэабілітацыі нацызмуў , распачатую супраць гульца «Што? Дзе? Калі?» Раўшана Аскерава з Азербайджану. Справа вядзецца паводле ч. 4 арт. 354.1 КК РФ.

Раўшан Аскераў.
Фота: «Что? Где? Когда?» телевизионный Клуб / Facebook

Паводле СК, «не пазней за 6 красавіка 2022 года» Аскераў апублікаваў у Facebook «загадзя непраўдзівыя звесткі, якія абражаюць і ганяць памяць вялікага расейскага палкаводца і абаронцы Айчыны маршала Савецкага Саюзу Георгія Канстанцінавіча Жукава».

Аскераў назваў савецкага маршала «марадзёрам са стажам», «забойцам у пагонах» і «зладзюжкай».

ПС belsat.eu

Стужка навінаў