Амбасада Ізраілю ў Беларусі заўважыла чарговую антысеміцкую заяву Лукашэнкі


«Армяне ж разумныя людзі! Там жа няма ніводнага габрэя!» – сказаў Лукашэнка журналістам у Пецярбурзе перад пасяджэннем Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савету. У амбасадзе Ізраілю ў Менску заявілі «Белсату», што «вывучаюць гэтую сітуацыю».

Сцяг Ізраілю.
Фота: dror lahat / Pixabay

Скандальны жарт Аляксандр Лукашэнка дазволіў сабе, адказваючы на пытанні журналістаў у Санкт-Пецярбурзе, дзе 25 снежня адбылося пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савету. Паводле расейскай газеты «Коммерсантъ», у беларускага палітыка спыталі, «ці не страцім Арменію», маючы на ўвазе рознагалоссі паміж Ерэванам і Масквою з увагі на Нагорны Карабах.

«Калі Арменія хоча памерці эканамічна, то мы яе можам страціць. Але я не думаю, што армяне дурныя людзі. Армяне ж разумныя людзі! Там жа няма ніводнага габрэя! Ведаеце чаму? Бо армяне – самыя разумныя людзі! Ну як яны кажуць», – працытавала Лукашэнку выданне.

У амбасадзе Ізраілю ў Беларусі гэтую заяву пракаментавалі «Белсату» коратка:

«На гэты момант мы вывучаем сітуацыю».

Аналітыка
Антысемітызм, бязвіз і ліст «Хамасу». Якія адносіны ў Лукашэнкі з Ізраілем і Палестынай
2023.10.17 08:08

Раней Ізраіль рэагаваў на антысеміцкія закіды Лукашэнкі. Напрыклад, у 2007 годзе ён заявіў, што габрэі ператварылі Бабруйск у свінарнік. Ізраільскія ўлады вельмі рэзка пракаментавалі гэтыя словы, беларускага амбасадара выклікалі ў МЗС для тлумачэнняў.

А ў ліпені 2021 года самаабвешчаны кіраўнік Беларусі заявіў, што « увесь свет кланяецца» габрэям пасля Галакосту і баіцца ім сказаць хоць адно «няправільнае слова». Улады Ізраілю назвалі такія выказванні непрымальнымі і звярнулі ўвагу на іх антысеміцкі характар.

Каментар
Антысемітызм – погляды часткі рэжыму. Лукашэнка маўчыць пра Ізраіль, але не яго прапаганда
2023.10.09 14:49

belsat.eu

Стужка навінаў