У Грузію за студзень–верасень 2022 года пераехаў 13 151 беларус


Раней паведамлялася, што ў Грузію з Беларусі з пачатку года пераехалі звыш 28 тысяч беларусаў. Новая статыстыка паказвае, што амаль палова з іх засталася ў краіне.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Дзень Волі ў Батумі. 25 сакавіка 2022 года.
Фота: Белсат

Міністэрства ўнутраных справаў Грузіі на запыт дэпутата кіроўнай партыі «Грузінская мара» апублікавала статыстыку прыезду замежнікаў у краіну, расказвае «Эхо Кавказа».

З 1 студзеня 2022 года па 30 верасня прыехалі ў Грузію і засталіся ў краіне станам на 3 кастрычніка:

  • 112 733 грамадзяніна Расейскай Федэрацыі;
  • 25 779 грамадзянаў Украіны;
  • 13 151 грамадзянін Беларусі.

Статыстычная хібнасць тут складае ±2,4 %. Колькі ратаваліся ад рэпрэсіяў, колькі – ад вайны, а колькі пераехалі праз кепскі стан эканомікі, невядома.

Насельніцтва Грузіі – 3 мільёна 688 чалавек станам на 1 студзеня 2022 года. Гэта значыць, «новыя» расейскія мігранты ўжо складаюць каля 3 % насельніцтва Грузіі, «новыя» беларускія – каля 0,35 %.

Лічбы, што раней публікавалі пра расейцаў і беларусаў у Грузіі, тычыліся прыезду, але не ўлічвалі магчымы ад’езд. Але для многіх Грузія з’яўляецца толькі перасадачнай станцыяй або месцам адпачынку: так, за адзін толькі верасень 2022 года ў Грузію прыбылі з Расеі 163 192 чалавекі, з Беларусі – 19 644 чалавек. А гэта больш, чым прыехалі і не з’ехалі за 9 месяцаў.

Hавiны
Колькі беларусаў цяпер жыве ў Польшчы?
2022.10.19 08:42

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў