Цэны на рыс вырастуць?


Індыя абмежавала продаж рысу за мяжу. Пад абмежаванні трапілі ўсе гатункі, акрамя басмаці, аб’ём якіх складае каля 80 % ад агульнага аб’ёму паставак рысу з гэтай краіны. Агулам гэта каля 40 % ад аб’ёму рысу ў свеце.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Wikipedia

Такія захады Індыя была вымушаная зрабіць у сувязі з неабходнасцю гарантаваць сваю харчовую бяспеку. Вынікам такіх мераў можа стаць скарачэнне міжнародных паставак рысу, адзначае «Bloomberg».

У гэтым месяцы, адзначае выданне, цэны на азіяцкі рыс узляцелі да найвышэйшага ўзроўню амаль за 15 гадоў. Пры гэтым чакаецца, што яны могуць стаць яшчэ вышэйшымі, што прывядзе да павелічэння выдаткаў на закупку рысу для Філіпінаў або краінаў Афрыкі. У першую чаргу дзеянні Індыі могуць ударыць па бяднейшых краінах, якія спрабуюць усё яшчэ стабілізавацца пасля эканамічнага спаду, выкліканага каронавірусам.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў