У жніўні ў Беларусі пройдуць суды дзеля ліквідацыі трох партыяў


На сайце Вярхоўнага Суда Беларусі з’явіўся расклад разгляду пазоваў ад Міністэрства юстыцыі наконт ліквідацыі трох беларускіх партыяў. Усе паседжанні прызначаныя на жнівень.

Вярхоўны суд.
Фота: Белсат

9 жніўня адбудзецца суд у справе ліквідацыі Сацыял-дэмакратычнай партыі народнай згоды. На 14 жніўня прызначаны разгляд пазову наконт ліквідацыі партыі БНФ, на 31 жніўня – Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады.

Мінюст таксама патрабуе зліквідаваць партыю «Зялёныя», Беларускую патрыятычную партыю, Рэспубліканскую партыю. Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мінюст прапанаваў самаліквідавацца.

Акрамя таго, Міністэрства юстыцыі Беларусі адмовіла ў перарэгістрацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамадзе). Да 11 жніўня партыя мае час, каб абскардзіць пастанову.

Перарэгістрацыю ў Беларусі прайшлі толькі тры партыі – Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці, Ліберальна-дэмакратычная партыя і Камуністычная партыя Беларусі. Сёлета таксама была зарэгістраваная новая партыя – «Белая Русь».

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў