У браму амбасады РФ у Менску ўрэзаўся легкавы аўтамабіль «Форд». На месцы працуюць даішнікі.
Паводле УДАІ ГУУС Менгарвыканкаму, 35-гадовы мужчына на аўтамабілі «Форд» на поўным ходзе ўехаў у вароты амбасады, выбег з машыны і пералез праз плот на тэрыторыю прадстаўніцтва. Там ён быў затрыманы. Паводле папярэдняй інфармацыі, парушальнік падчас здарэння знаходзіўся ў стане наркатычнага апʼянення.
На месцы здарэння працуе міліцыя і сапёры.
ІІ belsat.eu