Расейскія вайскоўцы не захацелі быць «расходным матэрыялам» у «ДНР»


25 лютага мабілізаваныя з Іркуцкай вобласці Расеі з палка 1439 запісалі відэазварот да прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна. Яны просяць яго «разабрацца з беззаконнымі і злачыннымі загадамі камандавання», піша выданне «Люди Байкала».

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: минобороны.рф

На думку мабілізаваных, іх незаконна перадалі ў падпарадкаванне першай Славянскай брыгадзе «ДНР», дзе з іх сфармавалі штурмавыя падраздзяленні і адпраўляюць «на забой».

«Наўпрост кажа камандаванне, што мы расходны матэрыял. Камандзіры з «ДНР» страляюць з аўтаматаў па нашых мабілізаваных, бо [жаўнеры. – Рэд. Belsat.eu] адмаўляюцца ісці ў штурмавыя падраздзяленні», – кажуць мабілізаваныя.

Раней мабілізаваныя з другога батальёна палка 1439 ужо запісвалі аналагічны відэазварот. Цяпер, як заяўляецца, гэты батальён практычна знішчаны.

«Камандаванню абыякавыя нашы жыцці… Камандаванне ўжо шосты раз запаўняе свой штат новымі мабілізаванымі. Просім дапамогі. Звяртацца больш няма куды», – кажуць яны.

Hавiны
«Міліцыя ДНР» пагражала забіць вайскоўцаў з Тувы. Новы міжнацыянальны канфлікт у войску РФ
2023.02.06 15:29

Расейскія войска рэгулярна скардзяцца на стаўленне да іх на фронце і просяць улады вырашыць іх пытанні. На пачатку лютага да ўладаў Тувы звярнуліся мабілізаваныя з рэспублікі. У выніку іх праблемы былі часткова вырашаныя.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў