«Міліцыя ДНР» пагражала забіць вайскоўцаў з Тувы. Новы міжнацыянальны канфлікт у войску РФ


Мабілізаваныя вайскоўцы з расейскай Тувы распавялі ўладам рэгіёну пра здзекі з боку «міліцыі ДНР». Улады рэспублікі пастанавілі разабрацца ў сітуацыі.

Вайскоўцы з Тувы. Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: rtyva.ru

Кіраўнік Тувы Уладзіслаў Хавалыг паведаміў у сваім тэлеграм-канале, што атрымаў відэапаведамленне ад мясцовых мабілізаваных, якія цяпер у «Данецкай народнай рэспубліцы». Пасля іхных скаргаў ён скіраваў зварот у Міністэрства абароны Расеі, што ўзначальвае нарадзінец Тувы Сяргей Шайгу.

Як піша «Тайга.инфо», у згаданым відэа вайскоўцы на тувінскай мове распавялі, што без належнай падрыхтоўкі іх пасля мабілізацыі скіравалі ў Данецк, адкуль паслалі на фронт. Пры гэтым тувінцы заявілі, што з прычыны праблемаў з дакументамі параненых адмаўляліся прымаць у шпіталях:

«4 лютага 2023 года да нас прыйшлі вайскоўцы «ДНР». Яны стралялі ў нас аўтаматамі, прымушалі адціскацца, казалі нам, што мы адсюль жывымі не сыдзем, казалі, што мы належым да «ДНР».

Мабілізаваныя сцвярджаюць, што іх збілі супрацоўнікі «вайсковай паліцыі», таму яны звярнуліся па дапамогу да ўладаў Тувы і Расеі. «Тайга.инфо» мяркуе, што да збіцця можа быць датычны падпалкоўнік Вячаслаў Губін (Баця).

Адрэагаваў на зварот і былы кіраўнік Тувы, віцэ-спікер Дзяржаўнай думы РФ Шалбан Кара-оол, які перарваў камандзіроўку ў Сібір і вылецеў на месца для высвятлення абставінаў.

Аналітыка
«Замазаць крывёю». Навошта народы Расеі гінуць за «русский мир» ва Украіне
2022.05.05 13:10

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў