На «Нафтане» адбыўся пажар: пацярпелых няма


Міністэрства надзвычайных сітуацыяў паведамляе, што раніцаю 25 снежня адбылося ўзгаранне рэзервуару з некандыцыяй нафтапрадуктаў на тэрыторыі «Нафтану».

Паведамленне пра пажар з’явілася а 10:12, аб 11:23 узгаранне лакалізавалі ратавальнікі. Агонь за межы рэзервуару не выйшаў. Ніхто не пацярпеў.

«У выніку здарэння праца ўстаноўкі і тэхналагічны працэс не парушаныя. Прычыну ўзгарання і страты вызначыць абʼектавая камісія прадпрыемства», – адзначаюць у прэс-рэлізе МНС.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў