У Асіповічах мясцовая суполка БРСМ абвясціла дабрачынную акцыю «5 бульбін». Акцыя праходзіць з 24 верасня па 1 кастрычніка.
Жыхароў Асіповічаў заклікаюць прынесці 5 бульбін ці іншую гародніну.
Іх актывісты раённага БРСМ 4 і 5 кастрычніка перададуць мясцовым самотным пенсіянерам.
Колькі гародніны плануецца сабраць такім чынам і наколькі яна дапаможа патрабуючым, не ўдакладняецца.
МГ belsat.eu