Міраслаў Лазоўскі пасмяротна ўганараваны ўзнагародаю БНР


Рада Беларускай Народнай Рэспублікі ўзнагародзіла Міраслава Лазоўскага, які 16 траўня 2023 года загінуў у баях за Бахмут, сваёй найвышэйшай узнагародай – ордэнам Жалезнага Рыцара.

Ордэн Жалезнага Рыцара, найвышэйшая ўзнагарода БНР.
Фота: сайт Рады БНР

Ордэн Жалезнага рыцара ўручаецца «за выбітнае паспяховае кіраванне войскам ці атрадам альбо за асабісты гераічны вайсковы ўчынак». Міраслаў Лазоўскі, заснавальнік «Белага легіёну», уганараваны гэтай узнагародай пасмяротна.

Гэта першае ўручэнне ордэну з 1952 года. Дагэтуль узнагарода ўручалася шасцярым асобам. Ордэн Жалезнага Рыцара трактуецца Радай Беларускай Народнай Рэспублікі як беларускі пераемнік ордэна «Virtuti Militari», які адносіцца да апошніх гадоў Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай і якім быў узнагароджаны Тадэвуш Касцюшка.

Міраслаў Лазоўскі.
Фота: Фэйсбук

Міраслаў Лазоўскі загінуў 16 траўня 2023 года падчас зацятых баёў за Бахмут. Гэта адбылося, калі ён накіраваўся на дапамогу сваім пабрацімам, якія трапілі пад абстрэл расейскіх войскаў.

У сакавіку 2023 года Міраслаў Лазоўскі атрымаў медаль БНР «За баявыя заслугі», раней ён быў уганараваны медалём украінскай выведкі «За мужнасць пры выкананні спецзаданняў».

«Гібель Міраслава стала вялікай стратай для войска свабоднай Беларусі, якое куецца сёння ва Украіне, і для ўсяго беларускага незалежніцкага руху», – адзначаецца на сайце Рады БНР.

https://belsat.eu/news/02-06-2023-yakim-byu-miraslau-lazouski-i-yak-vayar-belaga-legiyonu-kusau-yago-za-padpahu

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў