Каб «Google» загаварыў па-беларуску, пачалі збіраць подпісы


Сэрвіс машыннага перакладу «Google Translate» някепска спраўляецца з перакладамі з беларускай мовы і на яе. А на некаторых іншых мовах умее і агучваць голасам тое, што перакладае. Праект «Баю бай» запусціў петыцыю за тое, каб у «Google» з’явіўся і беларускі голас.

Падпісаць петыцыю можна на сайце «MoveOn», а сачыць за абнаўленнямі – у Instagram-акаўнце @bajubajby.

Аўтар петыцыі хоча сабраць 100 тысяч подпісаў, каб пасля скіраваць іх у службу падтрымкі карпарацыі «Google». Незвычайную платформу аўтар выбраў, бо большая частка звыклых заблакаваныя ў Беларусі.

Як лічыць аўтар, «беларускі голас» у «Google» пашырыць моўную дасяжнасць і паспрыяе захаванню беларускай мовы, якая мае статус «уразлівай», а таксама заахвоціць маладых беларусаў да выкарыстання роднай мовы.

Сінтэзатары маўлення на беларускай мове ўжо даўно існуюць – напрыклад, такі прапануе сайт Corpus.by. Ёсць і сінтэзатар з адкрытым кодам. Але ў папулярных сэрвісах «беларускага голасу» няма, хоць беларускай мове ў тэкставай форме «вучыцца» ўсё больш сэрвісаў.

Hавiны
Ці размаўляюць нейрасеткі па-беларуску? Зладзілі спаборніцтва між «ChatGPT», «ChatSonic», «Bard» і «Bing»
2023.04.15 11:25

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў