Крыніца: затрымалі міністра лясной гаспадаркі Віталя Дрожжу


Дзве не звязаныя паміж сабою крыніцы паведамілі «Белсату», што сілавікі затрымалі міністра лясной гаспадаркі Віталя Дрожжу.

Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі няма. У прыёмным пакоі міністра не валодаюць такой інфармацыяй. Прэс-служба ведамства пакуль не адказвае на званкі журналістаў.

Інфармацыю пра затрыманне міністра пацвярджаюць і крыніцы «Нашай Нівы». Паводле выдання, затрыманне праводзіў ГУБАЗіК. Прычынай, імаверна, стаў хабар.

Віталь Дрожжа ўзначаліў Міністэрства лясной гаспадаркі ў красавіку 2018 года. Незадоўга да гэтага ў лясной галіне адбыўся гучны карупцыйны скандал: былі арыштаваныя 12 чыноўнікаў ведамства («лясная справа»).

РР belsat.eu

 

Стужка навінаў