«Народ заслугоўвае лепшага». ЗША асудзілі фіктыўныя выбары ў Беларусі


Дзярждэпартамент ЗША апублікаваў адмысловую заяву ў сувязі з так званым «адзіным днём галасавання» ў Беларусі.

«Злучаныя Штаты асуджаюць фіктыўныя парламенцкія і мясцовыя выбары рэжыму Лукашэнкі, якія завяршыліся сёння ў Беларусі. Выбары адбываліся ў атмасферы страху, у якой любы выбарчы працэс нельга назваць дэмакратычным. Рэжым працягвае ўтрымліваць больш за 1400 палітычных вязняў. Усе незалежныя палітычныя фігуры альбо ў зняволенні, альбо ў выгнанні», – падкрэслілі ў Дзярждэпартаменце.

ЗША таксама нагадваюць, што грамадзяне Беларусі не мелі права прагаласаваць за мяжою, а прадстаўнікоў АБСЕ да назірання не дапусцілі, што зрабіла выбары яшчэ больш непразрыстымі.

Усе гэтыя злоўжыванні ўладаў прывялі да таго, што рэальнае палітычнае жыццё ўнутры Беларусі было фактычна замарожанае, падкрэсліваюць у Дзярждэпартаменце.

«Злучаныя Штаты прызнаюць сілу, стойкасць і мужнасць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнага руху Беларусі, якія патрабуюць голасу пры вызначэнні будучыні сваёй краіны.

ЗША зноў заклікаюць рэжым Лукашэнкі спыніць рэпрэсіі, вызваліць усіх палітвязняў і пачаць дыялог з палітычнымі апанентамі. Беларускі народ заслугоўвае лепшага», – гаворыцца ў заяве.

Нагадаем, 25 лютага 2024 года ўпершыню ў Беларусі адбыўся адзіны дзень галасавання.  Электаральная кампанія праходзіла на фоне маштабных рэпрэсіяў і зачысткі палітычнага поля ад апазіцыі. У якасці кандыдатаў у дэпутаты зарэгістраваныя толькі прыхільнікі Аляксандра Лукашэнкі.

Hавiны
Яўка на «бязвыбарах» у Беларусі аказалася самай нізкай за апошнія 24 гады
2024.02.25 21:55

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў