Былому гітарысту «Крамбамбулі» Уладзіславу Плюшчаву дадалі яшчэ адзін год калоніі да папярэдніх двух


У судзе Фрунзенскага раёну Менску 24 лістапада вынеслі чарговы прысуд гітарысту «Крамбамбулі» і «Pomidor/off» Уладзіславу Плюшчаву. Справа звязаная з рэпостамі і каментарамі, якія ён пакідаў у Telegram, паведамляюць праваабаронцы.

Уладзіслаў Плюшчаў. 
Фота: by_culture/Telegram

Сёлета 4 жніўня палітвязня ўжо асудзілі да 2 гадоў калоніі з канфіскацыяй асабістага аўтамабіля, а таксама прызначылі штраф 6400 рублёў паводле арт. 188 КК («Паклёп») і арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады»).

Другі суд над Уладзіславам Плюшчавым распачаўся 10 лістапада. Гэтым разам музыку абвінавацілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: арт. 369 («Абраза прадстаўніка ўлады»); арт. 188 («Паклёп»); ч. 3 арт. 203-1 («Незаконныя дзеянні ў дачыненні інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных звестках»).

Справу разглядае суддзя Андрэй Млечка. Дзяржабвінаваўца запрасіла для палітвязня тры гады зняволення і 300 базавых велічыняў штрафу з улікам папярэдняга прысуду – менавіта столькі і прызначыў суддзя. Сумарна музыка цяпер павінен адбыць тры гады ў зняволенні і выплаціць 300 базавых велічыняў штрафу.

У сярэдзіне верасня 2022 года Уладзіслава перавялі ў жодзінскую турму № 8, аднак да другога суда палітвязня зноў перавялі ў СІЗА-1.

Hавiны
Палітык Статкевіч пасля ШІЗА трапіў у медчастку з пнеўманіяй. Ягоная жонка: «Я не хвалююся – я крычу»
2022.11.24 08:32

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў