Праваслаўная царква Украіны таксама пераходзіць на новы каляндар


Праваслаўная царква Украіны 24 траўня зацвердзіла пераход на новы каляндар, перадае BBC. Раней пра такое ж рашэнне паведаміла Украінская грэка-каталіцкая царква.

Кіраўнік Украінскай грэка-каталіцкай царквы дабрашчасны Святаслаў і мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Украіны Праваслаўнай царквы Украіны дабрашчасны Епіфаній правялі сустрэчу, дзе абмяркоўвалі рэформу царкоўнага календара. 24 грудня 2022 года.
Фота: ugcc.ua

Рашэнне пра пераход на новы каляндар Праваслаўная царква Украіны прыняла на Архірэйскім саборы – сходзе ўсіх епіскапаў, які адбыўся 24 траўня. Супраць пераходу прагаласаваў адзін епіскап, яшчэ адзін устрымаўся. Рашэнне яшчэ мусіць ухваліць Памесны сабор царквы 27 ліпеня 2023 года з удзелам нерэлігійных дзеячаў.

Калі рашэнне прымуць, то з 1 верасня большасць хрысціянаў Украіны могуць пачаць адзначаць рэлігійныя святы па-новаму. Раство будзе 25 снежня, а не 7 студзеня. Гэтак жа зрушацца і іншыя святы, як то Покрыва (1 кастрычніка), Хрышчэнне (6 студзеня) і Мікалая (6 снежня).

Але перанос не закране Вялікадня і некаторых іншых рухомых святаў, якія і надалей будуць адзначаць па-старому.

Аналітыка
Уніяты і праваслаўныя Украіны пераходзяць на новы каляндар. Што за ён і чаму гэта трэба
2023.02.12 10:26

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў