23-гадовага налётчыка падстрэлілі падчас аперацыі па вызваленні касіркі


Відавочцы сцвярджаюць, што пасля страляніны ў менскім гандлёвым цэнтры, цела нападніка, што захапіў абменнік, вынеслі праз задні дворык.

Паводле працаўніка гандлёвага цэнтру «Шчасце», які размаўляў са сваймі калегамі: «Адчыняліся дзверы і было чуваць два-тры стрэлы, 100%. Яго дакладна вынеслі праз задні дворык», – распавёў charter97.org працаўнік гандлёвай кропкі.

Па ўсёй верагоднасці нападнік зараз знаходзіцца ў рэанімацыі. Медсястра менскай больніцы №5 Святлана Брот кажа: «учора ў нас рабілі аперацыю маладому чалавеку».

Па інфармацыі charter97.org 1 кастрычніка туды даставілі нападніка і закладніцу з ГЦ «Счастье». Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па факце захопу закладніка.

Паводле інфармацыі kp.by нападніка завуць Сяргей. Яго родныя кажуць, што ён добры хлопец, дэсантнік.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў