У Маскве затрымалі беларуса, якога падазраюць у падпале рэлейных шафаў на чыгунцы


У Маскве затрыманыя двое хлопцаў, якіх падазраюць у падпале рэлейных шафаў на чыгуначных пуцях недалёка ад Варшаўскай шашы, паведамляе Telegram-канал «SHOT».

Падпал рэлейных шафаў каля чыгуначных шляхоў на Варшаўскай шашы. Скрыншот з відэа: shot_shot / Telegram

Затрыманымі аказаліся двое грамадзянаў Казахстану – 25-гадовы Эдуард Б., які нарадзіўся ў Беларусі, і 27-гадовы Аляксандр А. Іх вылічылі і адсачылі праз камеры назірання. Абодва раней не былі пад судом, у іх была аформленая часовая рэгістрацыя ў падмаскоўным Пушкіне.

Хлопцы прызналіся, што пайшлі на дыверсію, каб падзарабіць. За сваю працу яны атрымалі 30 000 расейскіх рублёў (каля 350 долараў) на крыптакашалькі. Заданне яны атрымлівалі праз Telegram.

У дачыненні затрыманых завялі справу паводле арт. 267 КК РФ («Прывядзенне ў непрыдатнасць транспартных сродкаў або шляхоў зносінаў»).

Некалькі рэлейных шафаў каля чыгуначных шляхоў на Варшаўскай шашы падпалілі ў ноч на 19 чэрвеня. Расейскія медыі паведамлялі, што было пашкоджана сама менш тры з іх, але на відэа з месца інцыдэнту відаць, што сляды гарэння ёсць на чатырох шафах. Таксама паведамлялася, што гэтыя рэлейныя шафы забяспечвалі працу семафораў – прыладаў для рэгулявання чыгуначнага руху. На графік руху інцыдэнт ніяк не паўплываў.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў