МУС дадала ў «спіс экстрэмістаў» Паўла Белавуса і Анджэя Пачобута


23 чэрвеня МУС РБ дадала ў так званы «спіс экстрэмістаў» яшчэ 66 чалавек. Цяпер у ім 2967 прозвішчаў, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі абнавіла ў пятніцу 23 чэрвеня «пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

У яго трапілі ў тым ліку палітзняволеныя журналіст Анджэй Пачобут, заснавальніка Symbal.bу Павел Белавус, арт-менеджар Уладзімір Булаўскі, евангельскі вернік Віталь Прынеслік і ягоная жонка Лізавета Прынеслік, адвакат Віталь Брагінец, дзіцячы трэнер па футболе Алег Швайко ды іншыя.

У «спісе экстрэмістаў» МУС знаходзіцца цяпер 2967 чалавек.

На 23 чэрвеня, паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», у Беларусі былі прызнаныя палітвязнямі 1496 чалавек. Ініцыятыва Dissidentby налічвае 1740 чалавек, якія знаходзяцца за кратамі ў Беларусі з палітычных прычын.

Hавiны
Палітзняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк перавялі ў СІЗА-1 на Валадарскага
2023.06.23 18:33

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў