Польшча і краіны Балтыі прапаноўваюць зраўняць санкцыі для Менску і Масквы


Еўрапейскі Звяз рыхтуе новы санкцыйны пакет у дачыненні Расеі. У ім можа аказацца і Беларусь. Пра гэта ў сацсетцы «X» паведаміў журналіст радыё «Свабода» Рыкард Юзьвяк.

Сцяг Еўразвязу. Брусель, Бельгія. 21 чэрвеня 2022 года.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

Паводле журналіста, новы пакет будзе абмяркоўвацца ў наступным месяцы.

«Чатыры найбольш «ястрабіныя» дзяржавы – Эстонія, Латвія, Літва і Польшча – хочуць забараніць імпарт СПГ і алюмінію, спыніць фінансаванне супольных навуковых даследаванняў, павялічыць санкцыі ў авіяцыйным сектары», – заявіў Рыкард Юзьвяк.

Паводле яго, гэтыя краіны таксама прапаноўваюць зраўняць галіновыя абмежаванні, уведзеныя адносна Расеі, і для Беларусі.

Тым не менш, пытанне ўраўнавання жорсткасці санкцыяў ЕЗ у дачыненні Беларусі і Расеі ўздымаецца не першы раз. Але пакуль гэтага зроблена не было.

Агляд
Санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі працуюць. Разбіраем паспяховы кейс
2024.01.20 12:32

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў