ФСБ заявіла аб раскрыцці забойства Дар'і Дугінай


Федэральная служба бяспекі (ФСБ) Расеі заявіла, што ўжо раскрыла забойства Дар’і Дугінай і што за гэтым забойствам стаяць украінскія спецслужбы, перадае BBC News.

Паводле расейскай ФСБ выканаўцам забойства была грамадзянка Украіны 1979 года нараджэння, якая разам з дачкой прыехала ў Расейскую Федэрацыю 23 ліпеня. Нібыта жанчына арандавала ў Маскве кватэру ў тым жа доме, у якім жыла Дарʼя Дугіна. Для сачэння за дзяўчынай выкарыстоўваўся «Mini Cooper», на якім быццам тройчы мяняліся нумары – ставіліся знакі ДНР, Казахстану і Украіны.

ФСБ сцвярджае, што ў дзень злачынства жанчына і ейная дачка прыехалі на фестываль «Традыцыя», а пасля ўчынення кіраванага падрыву 21 жніўня зʼехалі праз Пскоў у Эстонію.

Ведамства паведамляе, што матэрыялы расследавання ўжо перададзеныя ў Следчы камітэт.

Аўтамабіль Дугінай узарваўся ўвечары 20 жніўня на Мажайскай шашы ў Падмаскоўі. Дзяўчына загінула на месцы. Следчы камітэт Расеі распачаў крымінальную справу. 21 жніўня адказнасць за смерць Дар’і Дугінай узяла на сябе расейская «Нацыянальная рэспубліканская армія», якая заявіла, што гэта была «партызанская акцыя супраціву». Дар’я Дугіна – дачка расейскага філосафа Аляксандра Дугіна, якога СМІ называюць «мазгамі Пуціна».

Hавiны
Адказнасць за смерць Дар’і Дугінай узяла на сябе расейская «Нацыянальная рэспубліканская армія»
2022.08.22 08:37

 

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў