У шэрагу раёнаў Гомельскай вобласці захоўваецца забарона на наведванне лясоў, паведамляе Міністэрства лясной гаспадаркі.
Забарона застаецца ў дзесяці раёнах Гомельскай вобласці, а менавіта ў Мазырскім, Хойніцкім, Ельскім, Нараўлянскім, Калінкавіцкім, Брагінскім, Лоеўскім, Гомельскім, Рэчыцкім і Добрушскім раёнах.
У трох раёнах Гомельскай вобласці – Лелькавіцкім, Жыткавіцкім і Светлагорскім, – дзеюць абмежавальныя меры на наведванне лясоў.
У Берасцейскай вобласці абмежаванні ўвялі ў Столінскім, Пінскім, Маларыцкім, Іванаўскім і Лунінецкім раёнах.
На сайце Міністэрства лясной гаспадаркі размясцілі інтэрактыўную мапу, на якой можна аператыўна адсачыць, у якіх рэгіёнах часова забаранілі наведваць лес.
Алена Рувіна belsat.eu