Еўразійскі банк развіцця бачыць пазітыўную дынаміку беларускага ВУП


Эксперты Еўразійскага банку развіцця ў традыцыйным штотыднёвым макрааглядзе адзначаюць некаторыя пазітыўныя моманты ў эканоміцы Беларусі. Пры гэтым, паводле экспертаў, інфляцыя ў нашай краіне застанецца даволі высокай.

Грошы. 21 студзеня 2020 года.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

Згодна з меркаваннем эканамістаў Еўразійскага банку развіцця, у Беларусі назіраецца дынаміка ўзмацнення эканамічнай актыўнасці. У студзені-красавіку сёлета падзеннем ВУП 0,6 %, у той час як яшчэ ў студзені-сакавіку эканоміка скарацілася на 2,1 %. Эксперты таксама бачаць рост аб’ёмаў прамысловай вытворчасці, аптовы таваразварот у студзені-красавіку вырас на 0,5 %, за гэты ж перыяд на 0,1 % вырас і раздробны гандаль.

Разам з тым працягваюцць зніжацца абʼёмы ў ІТ-сектары, на 30,1 % скараціліся і грузаперавозкі. Але нават нягледзячы на гэта эксперты ў найбліжэйшыя месяцы прагназуюць паскарэння тэмпаў эканамічнага росту.

Інфляцыя ў Беларусі па выніках красавіка склала 4,7 %. У сакавіку кошты выраслі на 6 %. Але, паводле эканамістаў, рост спажывецкага попыту і паслаблення курса беларускага рубля стануць фактарамі большага росту коштаў да канца года. Паводле ЕАБР, інфляцыя ў Беларусі па выніках бягучага году можа скласці каля 8 %. Такі ж паказчык інфляцыі сёлета запланавалі і беларускія ўрадоўцы.

Каментар
Запавольванне інфляцыі не азначае, што тавары стануць дзешавець, рост коштаў працягваецца
2023.05.19 23:09

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў